«Мой маленькі прынц» А.дэ Сэнт–Экзюперы (12+)

Монаспектакль паводле казцы Антуана дэ Сэнт–Экзюперы і вершаў Беранжэ ў перакладзе Ніны Мацяш (12+).

 

Пераклад – Ніна Мацяш

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – Раіса Астрадзінава

Мастак-пастаноўшчык – Вольга Грыцаева

Голас ад аўтара – Вячаслаў Шакалідо

 

Калі кахаеш кветку – адзіную, якой больш няма ні на адной з мільёнаў зорак, гэтага дастаткова: глядзіш на неба і адчуваеш сябе шчаслівым…

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы

 

«Зоркім можа быць адно толькі сэрца… » Так сказаў маленькі хлопчык, які прыляцеў на Зямлю з асцяроіда, каб знайсці сабе сябра. Але апынуўся ён у пустыні. Мудрая казка пісьменніка-лётчыка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы актуальная і на сённяшні дзень. Спектакль, які створаны па яе матывам, – гэта спектакль-споведзь і адначасова прыпавесць, але не павучальная, а жывая, эмацыянальная, якая з лёгкасцю дакранаецца да самых патаемных струнаў чалавечых сэрцаў.

У спектаклі гучыць музыка Яўгена Глебава (з балета «Маленькі прынц», і ягонага сына Радыёна. І гітара ў дэкарацыях правобраз той самай гітары, з якой Яўген Глебаў калісьці прыехаў паступаць у кансеваторыю з гітарай, не ведаючы нот і ўвогуле не маючы аніякай музычнай адукацыі. Але талент ёсць талент: за год ён вывучыў усё тое, што ведалі яго аднакашнікі.

Дэкарацыі не толькі дакладныя, але і сапраўды рамантычныя А ў цэнтры сцэнічнай прасторы – пяшчтоны, даверлівы і трапяткі Маленькі прынц, які на планеце людзей шукае Чалавека.