“Пачакай, сонца!” Л. Кастэнка, Н. Мацяш (16+)

Музычна-драматычны монаспектакль паводле санетаў “Бабіна лета” Ніны Мацяш, рамана ў вершах “Маруся Чурай” Ліны Кастэнка і твораў еўрапейскай паэзіі ў перакладзе Ніны Мацяш 

 

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – Галіна Дзягілева

Кампазітар – Алег Залётнеў

Рэжысёр-пастаноўшчык – Максім Сохар

Сцэнаграфія і касцюмы – Вольга Грыцаева

Мастак па касцюмах – Уладзімір Піскуновіч

Аранжыроўка і запіс музыкі – Велімір Залётнеў

 

 

Калі б тады не стрэлася з табою,

Што б ведала цяпер я аб любові?

Аб небе? Пекле? Смерці і жыцці?

Так склалася, што сённяшні дзень гераіні монаспектакля пераплятаецца з жыццём гераіні вершаванага рамана Ліны Кастэнкі “Маруся Чурай”. Яна праз прызму даўно мінулых дзён “углядаецца ў летапіс” свайго жыцця..

Монаспектакль “Пачакай, сонца!” распавядае аб каханні і пакутах украінкі Марусі Чурай, вядомай у народзе сваімі цудоўнымі песнямі, з якімі Украіна не  развітвалася ні ў горы, калі рыхтавала ў паход сваіх сыноў, ні ў радасцях і ў буднях паўсядзённага жыцця… Сюжэт спектакля распавядае пра суд, які вяршыцца ў Палтаве. Жанчына асуджана за ненаўмыснае  забойства свойго жаніха… І толькі наказ Багдана Хмяльніцкага ўратаваў жыццё слаўнай песняркі Марусі Чурай. Суд над Марусяй   закранае нашу душу сёння, прымушае судзіць сябе…

Яна слязамі вочы не зрасіла,

І міласэрдзя ў права не прасіла…

Монаспектакль “Пачакай, сонца!” прысвечаны  высокай і заўсёды хвалюючай тэме кахання, складаным перэпетыям жыцця чалавека, які, шукаючы свайго шчасця, часам знішчае на гэтым шляху самае святое – само жыццё.

Створаны многімі пакаленнямі песенны фальклор з’яўляецца магутнай сілай, якая дае магчымасць перадаць самыя глыбокія пачуцці. Менавіта таму ў спектаклі задзейнічаны яшчэ адзін калектыў Белдзяржфілармоніі – Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь.

Сцэнаграфія дапамагае гледачу акунуцца ў вобраз беларуска-украінскага Палесся, што само па сабе сведчыць пра нашу блізкасць і роднаснасць.

 

Пачакай, сонца_фота Алены Юркевіч-61 Пачакай, сонца Пачакай, сонца 2