«У краіне светлай, дзе я ўміраю…» М.Богданович (16+)

Музыкально-поэтический моноспектакль по произведениям Максима Богдановича 

 

Авторы инсценировки – Вячеслав Статкевич и Александр Шундрик

Режиссер-постановщик — Галина Дягилева

Выканаўца – Вячеслав Статкевич

Музыкальное сопровождение (гитара, вокал) – Сергей Сорокин

Музыка – С. Рак-Міхайлоўскі, Р. Самохін, І. Лучанок, І. Палівода, Ул. Мулявін, І. Раманчук, М. Шчаглоў-Куліковіч, А.Шундрык

 

“Штодзённымі клопатамі поўніцца жыццё людское. Але калі зварухнецца душа чалавека – толькі песня здолее спатоліць яе. Шануйце ж песні свае”.

 Максім Багдановіч «Апокрыф»

 

 

Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык – увогуле унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох.  Алег Лойка

 

 

Ён нарадзіўся ў Мінску, у доме над Свіслаччу, але большая частка яго кароткага жыцця прайшла далёка ад Бацькаўшчыны.  Пахаваны ён таксама далёка ад тых мясцінаў, дзе былі яго думкі і сэрца.

Максім Багдановіч быў маладым для сучаснікаў, маладым застаўся і для нас – яго нашчадкаў. Ён пражыў вельмі кароткае (1891 – 1917), але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Любоў да Радзімы, да паэзіі, каханне да жанчыны – тэмы, якія дамінуюць у яго творчасці, але ўсё, пра што б паэт не пісаў, прасякнута перш за ўсё вялікай любоўю да жыцця…

Інсцэніроўка монаспектакля ўключае самыя вядомыя творы Максіма Багдановіча. Але на мэце стваральнікаў – адкрыць невядомага нам Паэта. У аснову сюжэта пакладзена прыпавесць Максіма Багдановіча “Апокрыф”, якую можна лічыць своеасаблівым Евангеллем ад паэта, а словы вялікага Гейнэ, якія Багдановіч абраў эпіграфам да цыкла вершаў “Вольныя думы”, з’яўляюцца лейтматывам нашага спектакля: “Мая горыч вынікае толькі з горычы маіх чырніл, а калі ёсць у мяне атрута, то гэта не што іншае, як проціяддзе”.

Ганна Спаская

 

 Спектакль идет 1 час.