«Прыпадаю да нябёс…» Е.Янищиц (16+)

Поэтический моноспектакль по поэзии Евгении Янищиц

 

Исполнитель – заслуженная артистка Республики Беларусь Лариса Горцева

Автор исценировки, режиссер Галина Дягилева

Музыкальное сопровождение (цимбалы) – Дарья Невмержицкая / Мария Кучинская

 

Паэзія стала для Яўгеніі Янішчыц жыццём, сфарміравала яе як асобу. Вобразы яе вершаў не адпускаюць чалавека, саграваюць сваім святлом.

У вершах паэтка – палеская дзяўчынка, якая вельмі далікатна і пранікліва малюе кожнае дрэўца, сцяжынку, поле сваёй зямлі. Нездарма яе самую называлі “бярозкай”, “кветкай”, “палескай ластаўкай”. Кожнаму, хто быў знаёмы з Яўгеніяй, яна шчодра пакідала яскравы ўспамін аб сабе, у яе характары змяшчалася шмат супрацьлегласцяў. Паэтка магла са шчырай весялосцю падтрымаць кампанію, рашыцца на незвычайны ўчынак і нечакана рэзка памяняць настрой, каб застацца… у самоце.

Лірыку Я. Янішчыц немагчыма падзяліць на філасофскую ці інтымную, бо ў ёй, акрамя вобразаў прыроды, адкрываюцца глыбокія патаемныя думкі. У кожным творы закладзена душа, не пазначаная ні ў канкрэтным часе, ні ў дакладным месцы, шчыра адкрытая чалавеку…

На працягу нядоўгага жыцця паэткі пабачылі свет некалькі яе зборнікаў. У інсцэніроўку пакладзены вершы розных перыядаў творчасці Яўгеніі Янішчыц.

Ганна Спаская

Спектакль идет 1 час.