“Мне сняцца сны аб Беларусі” Я.Купала (16+)

Паэтычны монаспектакль па паэзіі Янкі Купалы

 

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – Галіна Дзягілева

Рэжысёр-пастаноўшчык – народная артыстка Вольга Клебановіч

Музычнае суправаджэнне (гітара)Кірыл Успенскі / Максім Цэхановіч

 

У монаспектакль увайшлі малавядомыя і ненадрукаваныя пры жыцці паэта вершы, а таксама звесткі з біяграфіі, дакументы, пісьмы, доўгія гады прыхаваныя ад вока чытача.

Сёння ёсць магчымасць убачыць нашага славутага паэта фігурай сапраўды трагічнай. У монаспектаклі “Мне сняцца сны аб Беларусі” Янка Купала прадстае не толькі знаным пеўцам кахання да Радзімы, змагаром за яе росквіт, але і паэтам, які  асэнсоўвае сваё адзіноцтва…

Разрыў паміж натхнёнымі рэвалюцыйнымі марамі верай Я.Купалы ў будучыню Беларусі  і тым гвалтоўным, жахлівым “дзеяннем”, якое адбывалася ў жыцці , у рэшце рэшт прывёў паэта да трагічнага завяршэння яго жыцця…

Спектакль адкрывае нам не “адшліфаванага” Песняра савецкай эпохі, а паэта, які балюча ўспрымае рэчаіснасць і сваё пакутніцкае двухсэнсоўнае становішча.

 

Таццяна Ратабыльская

 

Прэм’ера адбылася у 1989 г. Спектакль ідзе 1 гадзіну 10 хвілін.

СМІ пра спектакль:

1.  ЛІМ №2, ад 06.07.2012 г. “АСЭНСАВАННЕ АДЗІНОТЫ”.