«Мне сняцца сны аб Беларусі» Я. Купала (16+)

Поэтический моноспектакль по поэзии Янки Купалы

 

Автор инсценировки, исполнитель — Галина Дягилева

Режиссёр-постановщик — народная артистка Ольга Клебанович

Музычнае суправаджэнне (гітара) — Кірыл Успенскі / Максім Цэхановіч

 

У монаспектакль увайшлі малавядомыя і ненадрукаваныя пры жыцці паэта вершы, а таксама звесткі з біяграфіі, дакументы, пісьмы, доўгія гады прыхаваныя ад вока чытача.

Сёння ёсць магчымасць убачыць нашага славутага паэта фігурай сапраўды трагічнай. У монаспектаклі “Мне сняцца сны аб Беларусі” Янка Купала прадстае не толькі знаным пеўцам кахання да Радзімы, змагаром за яе росквіт, але і паэтам, які  асэнсоўвае сваё адзіноцтва…

Разрыў паміж натхнёнымі рэвалюцыйнымі марамі верай Я.Купалы ў будучыню Беларусі  і тым гвалтоўным, жахлівым “дзеяннем”, якое адбывалася ў жыцці , у рэшце рэшт прывёў паэта да трагічнага завяршэння яго жыцця…

Спектакль адкрывае нам не “адшліфаванага” Песняра савецкай эпохі, а паэта, які балюча ўспрымае рэчаіснасць і сваё пакутніцкае двухсэнсоўнае становішча.

 

                                             Таццяна Ратабыльская

Спектакль идет 1 час 10 минут.