“Любіць” А.Вярцінскі (16+)

Паэтычны монаспектакль па паэзіі Анатоля Вярцінскага 

 

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца –  лаўрэат міжнародных фестываляў Галіна Дзягілева

Рэжысёр-пастаноўшчык – Канстанцін Гусеў

Музычнае суправаджэнне (гітара) – Максім Цехановіч

 

 – Што значыць сапраўдным другам быць?

– Любiць.

– Што значыць аддана справу рабiць?

– Любiць.

– Што значыць дарогу  ў жыццi  не згубiць?

– Любiць.

– Што значыць  зямное шчасце здабыць?

Любiць.

                                             Анатоль Вярцінскі.

 

Спектакль “Любіць” створаны паводле лiрычных твораў вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага. У яго ўвайшлі вершы розных гадоў, прысвечаныя тэме Любові і паэма “Дажынкі”.

Любоў – аснова ўсяго сутнага, усяго існуючага на зямлі. Усё на свеце цягнецца да яе i нараджаецца ёю… Гэтае глыбокае пачуццё робіць бачнай мяжу паміж дабром і злом, маральнасцю і амаральнасцю. Менавіта сіла Любові робіць чалавека самаадданым, здольным вынесці цяжкія пакуты, дараваць абыякавасць і нават здраду.

Як цяжка любіць… Здаецца, гэта так проста, але ў рэальнасці здараецца, што Любоў  мае  зусiм нечаканыя праявы…

Любоў-страсць, Любоў-мілата, а часам Любоў-непаразуменне і нават Любоў-нянавісць – матывы, пакладзеныя ў аснову спектакля “Любіць!..”, сталі самым бясспрэчным доказам шматколернасці гэтага пачуцця..

 

Прэм’ера адбылася ў 1987 г. Спектакль ідзе 1 гадзіну 10 хвілін.