“Вясёлая каруселя” А.Вольскі (6+)

Монаспектакль-сустрэча  паводле твораў Артура Вольскага

 

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр, выканаўца – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне (цымбалы) – Дар’я Неўмяржыцкая

 

Спектакль тэатра “Зніч” прысвечаны творчасці цудоўнага беларускага паэта Артура Вітальевіча Вольскага. У спектаклі выкарыстаны самыя яскравыя творы аўтара. Ларыса Мікалаеўна Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах А. Вольскага. А на завяршэнне спектакля для гледачоў нечаканы падарунак – магчымасць выйсці на сцэну і паспрабаваць свае творчыя сілы. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае маленькага гледача.

Прэм’ера адбылася ў 2000 г. Спектакль ідзе 50 хвілін.