Лялечны монаспектакль паводле твора Артура Вольскага
Рэжысура, сцэнічная версія і выкананне – Вячаслаў Шакалідо
Сцэнаграфія і лялькі – Людміла Скітовіч
Музыка – Алег Залётнеў
Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перэпетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката просты хлопец пераўтварыўся ў Графа Глінскага – Папялінскага.
А ці зрабіўся Марцін ад гэтага больш значным і шчаслівым? Мы даведаемся аб гэтым, паглядзеўшы гэты спектакль.
Прэм’ера – 5 сакавіка 2009 г. Спектакль ідзе 1 гадзіну.