“Мама” Р.Барадулін, К.Чапэк (16+)

Прэм’ера монаспектакля “МАМА” паводле Рыгора Барадуліна і Карэла Чапэка

 

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Галіна Дзягілева

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў.

Кампазітар – Алег Залётнеў

Аранжыроўка і запіс музыкі – Велімір Залётнеў

Памочнік рэжысёра – Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі

 

Падставай для аўтарскага выказвання з’яўляецца п’еса “Маці” сусветна вядомага чэшскага драматурга Карэла Чапэка і вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён прысвяціў сваёй Маме…

Падзеі, сюжэт спектакля адбываюцца ўжо ў мінулым, таму так натуральна ўспрымаюцца сны і ўспаміны Маці, яе размовы з сынамі, поўныя пяшчоты… Гераіня выглядае настолькі мудрай і ўнутрана моцнай, што нам складана паверыць у тое, што яна можа быць слабой, сумнявацца або мець патрэбу ў дапамозе.

Спектакль сцвярджае, што насамрэч смерці няма… ёсць толькі бясконцая Любоў.

 

СМІ пра прэм’ерны спектакль “Мама”:

1.Газета “Культура”, артыкул “Творчасць і святло” ад 02.12.2017  http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=14762

2. Тэлеканал “Беларусь – 3”. “Навіны культуры. Калейдаскоп” ад 5 снежня 2017 г.
Сюжэт пра імпрэзу “Мне светла…” у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 24 лістапада 2017 г. (9:37 – 11:27).