Уладзімір Ліпскі

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі – пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Усё сваё свядомае жыццё ён прысвяціў дзецям: 39 гадоў ўзначальвае часопіс “Вясёлка”,  а ў 2014 г. стварыў для дашкольнікаў часопіс, чытанку-маляванку “Буся”.

Уладзімір Ліпскі вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Яго мастацка-дакументальныя аповесці, эсэ, нарысы і апавяданні, кнігі для дзяцей  перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, нямецкую мовы. Творчасць гэтага мастака слова ўключана ў вучэбныя праграмы школ, педагагічных вучылішчаў і каледжаў, вывучаецца на філалагічных факультэтах ВНУ педагагічнага профілю. Як старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў ён клапоціцца пра лёс дзяцей-сірот, чарнобыльцаў: яго кнігі “Падкідыш”, “Бацькі і дзеці”, “Мама. Малітва сына”, “Бацька. Лісты на неба” ўздымаюць глыбокія пытанні сямейнага выхавання, духоўнасці, вучаць уважліва і чула ставіцца да маленькіх сэрцаў, што прагнуць дабрыні і спагады.

Галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” — з 1978 г.

Старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду –  з дня заснавання (25 гадоў).

Член Нацыянальнай камісіі пра правах дзіцяці – з дня заснавання Камісіі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 г., член праўлення СПБ.

Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускіх фестываляў народнага гумару ў Аўцюках (прайшло ўжо 7  такіх фестываляў).

На творчым рахунку пісьменніка Уладзіміра  Ліпскага звыш 60 кніг.

Многія творы Уладзіміра Ліпскага ўключаны ў школьныя падручнікі, перакладзены на іншыя мовы: рускую, нямецкую, літоўскую, украінскую.

Узнагароды  Уладзіміра  ЛІПСКАГА

  • Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1968 г.)
  • Медаль  «За трудовое отличие» (1971 г.)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982 г.)
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1993 г.)
  • Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Альберта Швейцара (1995 г.)
  • Ордэн святога Благавернага царэвіча Дзімітрыя за справы міласэрнасці (1997 г.)
  • Ганаровая Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000 г.)
  • Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000 г.)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2001 г.)
  • Лаўрэат прэміі Міжнароднай асацыяцыі Дзіцячых фондаў (2005 г.)
  • Ганаровы грамадзянін Калінкавіцкага раёна (2005 г.)
  • Залаты медаль імя Льва Талстога Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў за выдатныя заслугі ў справе абароны дзяцінства і дабрачынным служэнні (2007 г.)
  • Ордэн Францыска Скарыны (2007 г.)
  • Расійская літаратурная прэмія ім. Аляксандра Грына за аповесці “Мама. Малітва сына” і “Бацька. Пісьмы сына” і за шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству (2008 г.)
  • Ганаровы знак “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012 г.)
  • Крышталёвы кубак “Гонар нацыі” беларускага тэлевізійнага канала АНТ (2012 г.)

 

Крыніца: http://www.veselka.by