“Кроткая” Ф. Дастаеўскі (16+)

Прэм’ера монаспектакля “КРОТКАЯ” паводле аднайменнага твору Ф. Дастаеўскага

 

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Вячаслаў Шакалідо

Сцэнагарафія – народны мастак Беларусі Барыс Герлаван

Кампазітар – Алег Залётнеў

Пераклад – Андрэй Каляда

 

 

Спектакль перадае атмасферу Пецярбурга канца ХІХ стагоддзя і распавядае спавядальную сямейную гісторыю, пра тое, як складана бывае пачуць адзін аднаго… Сутыкненне двух самалюбстваў і страчаная магчымасць шчаслівага кахання прыводзяць да сапраўднай трагедыі…

 

Прэм’ера адбылася 25 красавіка 2018 года