“ПРА КАТА САФРОНА І ПЕЎНІКА АНДРОНА”

“ПРА КАТА САФРОНА І ПЕЎНІКА АНДРОНА”  Лявон Мікіта

лялечны монаспектакль

выканаўца – Леанід Сідарэвіч

рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Карбаўнічая

мастак – Таццяна Лісавенка

 

Што застаецца рабіць кату Сафрону, калі злая Мачаха выгнала яго з роднай хаты? Адно выйсце: ісці ў белы свет шчасця шукаць. А ці можна знайсці яго? Канешне, калі ў цябе ёсць такія сябры як пеўнік Андрон, котка Нюся, мышка Яначка, Сарока-белабока і верабейчык Ерамей. Але, каб знайсці шчасце, трэба яшчэ і заслужыць яго – прайсці праз горы і даліны, праз балоты і лагчыны, у цёмным лесе не заблудзіцца і не спужацца, кінуцца ў вадаварот, каб выратаваць сябра, суцешыць яго – і так моцна падружыцца, што ўраз прыйдзе ахвота за сякеру схапіцца і хату пабудаваць. Але мала гэтага для сапраўднага шчасця, бо пабудаваць трэба не толькі хату, але і сяброўства і любоў.