“КАЗАЧНАЯ ТОРБА”

“КАЗАЧНАЯ ТОРБА” Лявон Мікіта

 

лялечны монаспектакль-гульня

аўтар і выканаўца – Леанід Сідарэвіч

пастаноўка і лялькі – Галіны Карбаўнічай

сцэнаграфія і касцюм – Алеся Снапок-Сарокіна

кампазітар – Уладзімір Прохараў

 

А ці здагадаецеся вы, што знаходзіцца ў казачнай торбе дзядзькі Пагуляя? Напэўна не, пакуль не паглядзіце вясёлы спектакль пра звычайную, на першы погляд, торбу, якая ў руках Пагуляя зробіцца казачнай. Ды і сам ён можа ўраз прыкінуцца кім заўгодна, напрыклад Ваўком, каб павесяліць усіх ды прымусіць аднаго з герояў казкі пагуляць з дзецьмі. Дарэчы, усё ў яго руках робіцца незвычайным, казачным і проста чароўным. А ў той торбе знаходзяцца лялькі-цацкі, якія закруцяць сюжэт з гульнямі ды танцамі, так што ўсім дзеткам захочацца патанчыць і пагуляць разам з лялькамі-цацкамі дзядзькі Пагуляя.