“Абранніца” А.Пушкін (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле «Маленькіх трагедый» і вершаў Аляксандра Пушкіна ў перакладзе Рыгора Барадуліна

 

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Галіна Дзягілева

Рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Пацай

Кампазітар – Дзмітрый Смольскі

Сцэнаграфія – Віктар Цімафееў

Рэжысёр па пластыцы – Вячаслаў Іназемцаў

 

“Мінула малалецтва, быццам сон,

Ты подлетка любіла ўсёй пяшчотай.

Між важных муз цябе і помніў ён,

І ты яго наведвала ўпотай…

Абранніца чароўнай даўніны…”

                          Аляксандр Пушкін

 

“Абранніца”… Назва спектакля тэатра «Зніч» узнікла невыпадкова: яе вытокі і ў вершы Пушкіна, прысвечанага сваёй Музе, і ў паняцці «абранасці» творчай асобы. Адкуль і як з’яўляюцца вобразы? Хто дасылае іх творцам?…

Маленькія трагедыі Пушкіна – «Каменны госць», «Моцарт і Сальеры», «Скупы рыцар», а таксама вершы («Абранніца», «Прарок», «Паэт», «Айцы-пустэльнікі», «Не дай, Гасподзь, мне страціць клёк» і інш.) –аплятаюцца «Чумой» быццам знітаваныя неадступнай думкай аб прызначэнні творцы.

Ці існуе гармонія паміж памкненнямі, мастацкімі задумамі і рэальнымі ўчынкамі? Дыханне Чумы, якая то бачна, то нябачна прысутнічае побач з героямі, стварае ўражанне разрастання трагедыі чалавечай душы.

“ Не  дай, Гасподзь, мне страціць клёк,

Не,  лепей торба і кіёк;

Не, лепей голад, град,

Не так, каб розумам маім

Я даражыў; не так, каб з ім

Расстацца быў не рад.

Не, лепей торба і кіёк;

Не, лепей – голад, град…”

Прэм’ера адбылася ў 2008 г. Спектакль ідзе 1 гадзіну 20 хвілін.