“Пяюць начлежнікі” З.Бядуля (16+)

Монаспектакль паводле твораў Змітрака Бядулі

 

Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца – Галіна Дзягілева

Режысёр-пастаноўшчык – Таццяна Пацай

Мастак – Ксенія Бяляева-Дзягілева

Касцюм – Ніна Гурло

У спектаклі гучыць музыка ў выкананні гуртоў “Стары Ольса”, “Гуды”, “Палескія песні”.

 

…Пяюць начлежнікі… Шчыры напевы іх, і поўны задумы, як цёмнае неба, каторае навісла над імі; як белыя туманы над рэчкай атуляюць яны душу тваю, і на клік гэтай песні звіняць струны сэрца твайго, а ў вачах слёзы блішчаць…

Змітрок Бядуля

 

Монаспектакль “Пяюць начлежнікі” створаны паводле шматлікіх аповядаў славутага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. Адзін з гэтых аповедаў мае назву – “Пяюць начлежнікі”. Гэты паэтычна-празаічны твор вызначае тэму нашага спектакля – “аб жыцці кожнага чалавека, які прыходзіць у гэты свет”, кожны чалавек “пяе” у гэтым жыцці сваю “песню”… А як жыццё чалавека, так і сам ён – “адзінае”, больш такога як ён – чалавек гэты – няма. І “песня” яго мае “пачатак” (ад нараджэння) і свой адметны “шлях”… А ўсе мы – “начлежнікі”, таму што ў снах мы марым аб жыцці…

 

Пяюць начлежнікі 3Пяюць начлежнікі 4Пяюць начлежнікі 2_-13