“КРАСЁНЦЫ ЖЫЦЦЯ” Я.Колас (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»


Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алесь Кашпераў

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня кампазітара Алега Залётнева на верш Якуба Коласа.

 

Чалавек заўсёды імкнецца набыць у сусвеце нейкі куток, які б стаў ягонай Радзімай і дзе б ён адчуў сябе сапраўдным гаспадаром і творцам. Паэма Якуба Коласа «Новая земля» з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. Мара аб сваёй “новай зямлі”  не пакідала яго ні на імгненне, і ён перадаў яе нам, сваім нашчадкам, як любоў, як вечны запавет…