1

ГАЛІНА ДЗЯГІЛЕВА

Вядомая драматычная актрыса, рэжысёр, заснавальніца, дырэктар-мастацкі кіраўнік Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч”.

У 1968 г. Галіна Аляксееўна Дзягілева скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (курс В. Рэдліх і А. Бутакова). У 1968 – 1985 гг. – актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Якуба Коласа. Выканала больш за 50 роляў класічнага і сучаснага рэпертуару.

З 1986 г. Галіна Аляксееўна Дзягілева пачала працаваць у г.Мінску ў канцэртна-лекцыйным аддзеле пры Белдзяржфілармоніі. Фактычна ў гэтым аддзеле і пачалася праца па стварэнні новага тэатра. Дзягілева Г.А. – аўтар інсцэніровак, выканаўца і рыжысёр першых монаспектакляў паводле твораў Я.Купалы, Я.Шабана, В.Віткі, А.Вольскага, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча і інш. У 1989 г. адбылася прэм’ера драматычнага монаспектакля «Выгнанне ў рай» паводле п’есы Н.Раппы аб трагічным лёсе князёўны Рагнеды, які атрымаў 1-ае месца за жаночую ролю і стаў лаўрэатам Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Студыйныя каляды» (г.Мінск). Гэты монаспектакль быў прадстаўлены ў 1990 г. у Сафійскім саборы г.Полацка падчас правядзення ўрачыстасцяў, прысвечаных 500-годдзю з дня нараджэння Ф.Скарыны. Менавіта з «Выгнання ў рай» пачалася дзейнасць «адзінага на Беларусі тэатра, які працуе ў жанры монаспектакля».

З’яўляецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам монаспектакляў “У краіне светлай, дзе я ўміраю…” паводле М. Багдановіча, “Не праклінай, што я люблю…” паводле рамана “Родныя дзеці” Н. Гілевіча, “Прыпадаю да нябёс” паводле Я. Янішчыц, “Красёнцы жыцця” паводле паэмы “Новая зямля” Я.Коласа, “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”П.Васючэнкі і С.Кавалёва (аднаўленне пастаноўкі), “Анёл Ахоўнік”С.Кавалёва паводле К.Б. дэ Гаштольд, “Мой Маленькі прынц” паводле А. дэ Сент-Экзюперы ў перакладзе Н.Мацяш, першай нацыянальнай монаоперы “Адзінокі птах” А. Залётнева, “Мама” паводле Р.Барадуліна і К.Чапэка.

Аўтар інсцэніровак да монаспектакляў “Любіць…” паводле А.Вярцінскага,“Мне сняцца сны аб Беларусі” паводле Я. Купалы, “Пяюць начлежнікі”паводле З. Бядулі, “Абранніца” паводле А. Пушкіна ў перакладзе Р. Барадуліна, “Пачакай, сонца!” паводле Л. Кастэнка і Н. Мацяш, “Не праклінай, што я люблю…” паводле рамана “Родныя дзеці” Н. Гілевіча,“Прыпадаю да нябёс” паводле Я. Янішчыц, “Красёнцы жыцця” паводле паэмы “Новая зямля” Я. Коласа, “Мой Маленькі прынц” паводле А. дэ Сент-Экзюперы ў перакладзе Н.Мацяш, аўтар лібрэта паводле твораў А.Міцкевіча, Я. Чачота і Р. Барадуліна да першай нацыянальнай монаоперы “Адзінокі птах” А. Залётнева, “Мама” паводле Р.Барадуліна і К.Чапэка.

Творчыя дасягненні Г.А. Дзягілевай адзначаны ўзнагародамі і дыпломамі лаўрэата міжнародных фестываляў.

logo

Гісторыя

Зніч — святы нязгасны агонь старажытных славянскіх каплішчаў. У вераваннях продкаў – першавыток жыцця, святла і цяпла. Зніч шанавалі як сімвал пераемнасці пакаленняў, агонь натхнення і творчасці.

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” – адзіны на Беларусі тэатр, які працуе ў жанры монаспектакля. Гэтая тэатральная форма вымагае ад выканаўцы віртуознага валодання акцёрскім майстэрствам. Адсутнасць на сцэне партнёраў патрабуе цеснага кантакту з гледачом, пастаяннага трымання яго ўвагі праз абвостранасць канфлікту драматычнай дзей. Таму выконваюцца спектаклі вядомымі артыстамі Мінскіх тэатра.

У рэпертуары шмат разнастайных спектакляў: паэтычныя, драматычныя, лялечныя і нават оперны. Іх героі даюць магчымасць усвядоміць багацце нашай мінуўшчыны, зразумець, хто мы ёсць на самой справе.

Праз вобразы нашых знакамітых сучаснікаў і гістарычных асоб, праз час і асяроддзе, у якіх яны жылі, адбываецца не проста набліжэнне да нацыянальнага характару. Яны ўсе разам гэты характар і ствараюць.

Тэатр дае ўяўленне пра магчымасці і вартасці беларускага слова, пра асаблівасці мовы паэтычнай і мовы тэатральнай, арыентуе нас на духоўнасць і захаванне веры ў маральнае ачышчэнне, даруе надзею на лепшае.

Партнёры

logo-tut-by
relax-e1488461444719[1]
chatoff[1]
taximag
kult

Пляцоўкі

Kostl_svjatogo_Simeona_i_svjatoi_Eleny_Krasnyi_kostl_4

Касцёл Св.Сымона і Св.Алены

вул.Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці)

image

Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі

пр.Незалежнасці, 50.

kontsertnaya-ploschadka_belorusskaya-gosudarstvennaya_minsk-nezavisimosti-50_o-kompanii_26

Малая зала імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі

пр.Незалежнасці, 50.

 

Адміністрацыя:

пр. Незалежнасці, 50, 220005 г. Мінск
Белдзяржфілармонія

 

Тэатральная пляцоўка:

вул. Савецкая, 15 (пл. Незалежнасці),
Культурны цэнтр Касцёла св.Сымона і св.Алены

.