Алесь Кашпераў

Алесь Кашпераў

Алесь Кашпераў

ЗАСЛУЖАНЫ АРТЫСТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра

Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»

Дата нараджэння: 11 чэрвеня 1946 г.

Кашпераў Аляксандр Барысавіч працуе ў мастацтве каля 45 гадоў. Паступіўшы ў 1967 годзе ў тэатральную студыю пры Акадэмічным тэатры імя Я.Купалы, ён адразу быў запрошаны ў якасці акцёра ў Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, дзе сыграў больш за 40 роляў. Сярод іх такія вядомыя пастаноўкі, як «Два клена», «Чаму ж мне не пець», «Зеленая птица», «С любимыми не расставайтесь» і іншыя. Гэтыя працы прынеслі акцёру першую папулярнасць, любоў гледачоў і цікавасць да яго прафесіяналаў.

Ва ўсіх сваіх працах Аляксандр Кашпераў распрацоўвае сапраўды народны, нацыянальны характар. Яго героі адрозніваюцца гумарам і хітрасьцю, дабрынёй і драматызмам.

Ён адзін з тых акцёраў, якія бліскуча валодаюць сваёй прафесіяй і валодаюць здольнасцю бездакорнага выканання любой акцёрскай задачы, па-майстэрску пераўвасабляючыся і знаходзячы патрэбныя адценні ў любым ствараемым вобразе.

У паслужным спісе акцёра больш за 160 роляў у фільмах кінастудыі «Беларусьфільм» і кінакампаній блізкага і далёкага замежжа. Шмат і плённа Аляксандр Барысавіч працуе на беларускім тэлебачанні і радыё.

У Беларускіма паэтычным тэатры аднаго акцёра «Знiч» Аляксандр Барысавіч выконвае ролю ў спектаклі «Красёнцы жыцця» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».

________________________________________________

Прызы і ўзнагароды:

* Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за высокае прафесійнае майстэрства (1997 г.);

* Дыплом Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры «За стварэнне выявы галоўнага героя ў спектаклі «Тэатр купца Епишкина» (1999 г.);

* «Лепшая мужчынская роля» у спектаклі «Шчаўкунок» на VII Міжнародным кінафестывалі краін садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі «Лістапад-2000»;

* Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю другога плана» (х/ф «Паміж жыццём і смерцю») на IV Нацыянальным фестывалі беларускіх фільмаў (г. Брэст, 2003 г.);

* Медаль Беларускага саюза кінематаграфістаў № 153 «За выбітныя заслугі ў Беларускім кінематографе» (2004 г.);

* Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005 г.);

* Прыз Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка» (2005 г.);

* Спецыяльны дыплом III Міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты Віцязь» «За лепшы акцёрскі дуэт» Уладзіміру Грыцэўскі і Аляксандру Кашперава (спектакль «Мы ідзем глядзець «Чапаева») (2005 г.);

* Медаль Францыска Скарыны (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ад 01 сакавіка 2006).