Андрэй Марозаў

Андрэй Марозаў

Андрэй Марозаў

Марозаў Андрэй Юр’евіч, артыст оперы  (лірыка-драматычны барытон).  Скончыў  Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (1999г., клас прафесара А.М.Генералава). З 2000 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь (дэбют у оперы “Севільскі цырульнік” Дж.Расіні (Фігара)).

З  2000 па 2006 год выканаў значныя оперныя партыі: граф ды Луна (“Трубадур” Д.Вэрдзі); Аманастра (“Аіда” Д.Вэрдзі), Набукка (“Набукка” Д.Вэрдзі); Эскамільо (“Кармэн” Бізэ); Анегін (“Яўгені Анегін” П.Чайкоўскі); Раберт, Эбн Хакіа (“Іаланта” П.Чайкоўскі); Шарплес (“Мадам Батэрфляй” Дж.Пучыні), Джанні Скіккі (“Джанні Скіккі Дж. Пуччіні) і інш.

У тэатры “Зніч” выконвае першую нацыянальную монаоперу “Адзінокі птах” А.Залётнева (роля Адама Міцкевіча).

 

Творчыя дасягненні:

Гастраляваў у Германіі, Фінляндыі, Партугаліі і Расіі, з аркестравымі калектывамі Расіі і Балгарыі выступаў у Іспаніі. Прымаў удзел у гастролях тэатра ў Германіі, Тунісе.

 

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу “Citta di Alcamo” (Італія, 2000)

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу ў Пхеньяне (КНДР, 2007)