Вячаслаў Статкевіч

Вячаслаў Статкевіч

Вячаслаў Статкевіч

Саліст Беларускага Дзяржаўнага ансамбля «Свята». Нарадзіўся на Лідчыне (невялікі хутар каля вёскі Рэпнікі), скончыў Лідскую музычную вучэльню. Потым было паступленне ў Акадэмію мастацтваў і па сканчэнню дыплом актора драматычнага тэатра і кіно. Працаваў у тэатры юнага гледача, выкладаў тэорыю мастацтва ў гімназіі ім. У.Караткевіча, працаваў у ансамблі песні і танца Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, вёў перадачу «Спявай душа» на Беларускім тэлебачанні. У наш час Вячаслаў Статкевіч з’яўляецца акторам тэатра «Знiч» і шмат гадоў салістам Дзяржаўнага ансамбля «Свята». Вячаслаў спявае пра родны край, пра бацькоўскую хату, пра каханне. Сярод гэтых песень ёсць і песні яго ўласнага складання, пакладзеныя на музыку вядомага айчыннага кампазітара Ігара Лучанка.

Максім Багдановіч “У КРАІНЕ СВЕТЛАЙ, ДЗЕ Я ЎМІРАЮ…” музычна-паэтычны спектакль.

Аўтары інсцэніроўкі – В. Статкевіч / А. Шундрык, рэжысёр-пастаноўшчык – Г. Дзягілева

Выканаўца – В. Статкевіч, музычнае суправаджэнне – С. Сарокін (вакал, гітара)

Інсцэніроўка, па якой зроблены спектакль, складзена з твораў М. Багдановіча і ўключае ў сябе самыя вядомыя з іх. У аснове сюжэта “Апокрыф”, які можна лічыць своеасаблівым паэтычным Евангеліем. Драматургію спектакля рухае нечаканасць настрояў, рытм ствараюць вядомыя песні, якія яшчэ больш раскрываюць перад намі розныя праявы памкненняў Паэта.