Вячаслаў Шакалідо

Вячаслаў Шакалідо

Вячаслаў Шакалідо

Шакалідо Вячаслаў Анатольевіч – вядучы майстар сцэны, артыст Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч” Белдзяржфілармоніі. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Расіі ў горадзе Масква, але з самага маленства жыве ў Беларусі. Вучыўся ў Беларускім універсітэце культуры на кафедры “Рэжысура масавых святаў”.

З 1989г. па 2000г. працаваў у Беларуским дзяржаўным тэатры лялек, дзе сыграў 24 ролі з рэпертуара. У 1993г. за роль Ваўчаня ў спектаклі В. Маслюка “Янка і Цмок” атрымаў прэмію Саюза тэатральных дзеячоў Беларусі “Папараць кветка”. З 2007г. працаваў артыстам драмы ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, педагогам тэатральнай школы № 1 г.Мінска пры Новым драматычным тэатры.

З 1997г. Вячаслаў Шакалідо працуе ў Беларускім паэтычным тэатры аднаго акцёра “Зніч” Белдзяржфілармоніі. Выконвае лялечныя монаспектаклі “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Граф Глінскі-Папялінскі”, і таксама монаспектакль паводле Ф. Дастаеўскага “Кроткая”.

Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных фестывалях, сярод якіх Міжнародны фестываль тэатраў лялек, Міжнародны фестываль монаспектляў “Я”, а таксама фестывалі ў Расіі, Польшчы ды Германіі.