Мікалай Лявончык

Мікалай Лявончык

Мікалай Лявончык

Артыст, вядучы майстар сцэны Лявончык Мікалай Мікалаевіч.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Сыграў каля шасцідзесяці роляў, многія з якіх адзначаны крытыкай, тэатральнай грамадскасцю, гледачамі.

Сярод лепшых – Певень (”Кошчын дом“ С.Маршака), Томас (”Маленькі лорд Фаўнтлярой“ паводле Ф.Бернэт), Міністр – Голас народу (”Сястра мая Русалачка“ Л.Разумоўскай), Другі  жыхар (”Палачанка“ А.Дударава), Крот (”Дарога на Віфлеем“ С.Кавалёва), доктар Марозаў (”Матылёк“ П.Гладзіліна), Тата (”Шчаўкунчык“ Э.Т.А.Гофмана), Папрышчын (”Запіскі звар’яцелага музыканта“ паводле М.Гогаля), журналіст Скакуна (”Пан Міністар“ Ф.Аляхновіча), Галоўная дамашняя радасць (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка), у паэтычным спектаклі ”Міхалава зямля“ паводле паэмы Якуба Коласа ”Новая зямля” праз ролю Чытальніка выявіў адметны вобраз Міхала. У сааўтарстве з рэжысёрам Н.Башавай-Івановай падрыхтаваў літаратурны і драматургічны матэрыял для спектакля “Апошняя дуэль“ пра жыццё і лёс А.С.Пушкіна, дзе сыграў ролі Лектара-вучонага і Пушкіна.

Зарэкамендаваў сябе як асоба творча адораная, здольная мысліць адметна і знаходзіць арыгінальныя вырашэнні любога матэрыялу.

Адзначаны медалём Францыска Скарыны (2016 г.).

Ніл Гілевіч “НЕ ПРАКЛІНАЙ, ШТО Я ЛЮБЛЮ…” паэтычны монаспектакль.  Аўтар інсцэніроўкі , рэжысёр-пастаноўшчык – Г. Дзягілева, выканаўца – М. Лявончык

Монаспектакль створаны паводле вершаванага рамана Н.С. Гілевіча “Родныя дзеці” – твора самабытнага, глыбока нацыянальнага і па духу, і па мове. Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі.